Belarusian Interactive Catalogue of Fakes

Антыфэйк / фактчэк
Пошук Топ Графік сувязей
Што такое Belarusian Interactive Catalogue of Fakes

Belarusian Interactive Catalogue of Fakes (Беларускі інтэрактыўны каталог фэйкаў) гэта інструмент, які зʼявіўся ў выніку працы нашага антыфэйк-праекту. Тут вы можаце ўбачыць сотні фэйкаў, сабраных намі з 2021 году, якія альбо распаўсюджваліся ў беларускіх медыях, альбо маюць дачыненне да Беларусі.

BIC of Fakes дапамагае ўбачыць, як, кім і праз якія медыі распаўсюджваюцца фэйкавыя наратывы. Дзякуючы нашаму інструменту можна вывучаць спосабы маніпуляцый і скажэнняў інфармацыі на канкрэтных прыкладах, а таксама ўбачыць працу прапагандысцкай машыны ў цэлым, прааналізаваць тэндэнцыі прасоўвання фэйкаў у медыях.

Чытайце аб антыфэйк-праекце і нашых метадах праверкі інфармацыі.

Абярыце фільтры/ці пачніце пошук

Візуалізацыя Візуальнае прадстаўленне вынікаў пошуку па Belarusian Interactive Catalogue of Fakes. Можна ўбачыць, калі былі апублікаваныя нашы выкрыцці фэйкаў. А таксама — даты зʼяўлення фэйкаў у медыях ці сацыяльных сетках, аднак гэтая опцыя даступная толькі для фэйкаў, якія зʼявіліся пасля 2023 году.
Тэмы
палітыка (325) вайна (218) эканоміка (177) дасягненні (127) гісторыя (62) + яшчэ102
Тэрыторыя
Беларусь (381) Украіна (294) Польшча (150) Расея (131) ЗША (98) + яшчэ71
Тэлеграм-канал Небажэна
Беларусь 1 (215) Тэлеграм-канал ЖС Premium (Жоўтыя слівы) (96) АНТ (88) СТБ (67) БелТА (60) + яшчэ145
Асобы
Аляксандр Лукашэнка (61) Рыгор Азаронак (61) Іван Эйсмант (43) Алег Гайдукевіч (26) Пётр Пятроўскі (24) + яшчэ263
Каб паглядзець каляндарную візуалізацыю, адкрыйце, калі ласка, старонку на кампутары ці планшэце. Візуалізацыя
Апошнія фейкі тыдня

01 жніўня 2025

Пентагон бляфуе? На «Радыё-Мінск» паставілі пад сумнеў абяцанне ЗША па Patriot, але не разабраліся ў тэме

Палітолаг Вадзім Ялфімаў на «Радыё-Менск» заявіў, што ў ЗША не змогуць нарасціць заяўленыя абʼёмы вытворчасці ракет для комплексаў Patriot, таму што з 80-х гадоў змаглі вырабіць толькі 1100 штук. Але дадзеныя вытворцаў ракет гэта аспрэчваюць.

скажэнне, ЗША, Радыё Мінск, Вадзім Ялфімаў, вайна.

31 ліпеня 2025

Штодругі тэлевізар у Расеі — ад «Гарызонту»? Так, але ёсць нюанс

Тэлевізары «Гарызонт» займаюць палову беларускага і расейскага рынкаў, заявіў на тэлеканале СТВ генеральны дырэктар Кіроўнай кампаніі холдынгу «Гарызонт» Юры Прадко. Журналісты праекту Weekly Top Fake высветлілі, што гаворка ідзе зусім не пра айчынную тэхніку.

замоўчванне, Беларусь, СТБ, Юрый Прадко, эканоміка, дасягненні.

30 ліпеня 2025

Беларусь — у топ-10 прамысловых краін свету? Праверылі Георгія Грыца

У эфіры праграмы «Па сутнасці» на тэлеканале СТВ эканамічны аналітык Георгій Грыц заявіў, што Беларусь уваходзіць у топ-10 краін свету па рэальным сектары эканомікі. Але статыстычныя дадзеныя ні Сусветнага банку, ні Белстату гэта не пацвярджаюць.

скажэнне, Беларусь, СТБ, Георгій Грыц, эканоміка, дасягненні.

29 ліпеня 2025

Фэйк пра інфляцыю: Аналітык Аўдонін параўнаў паказнікі Беларусі і ЕЗ

Аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Аляксей Аўдонін у эфіры «Альфа Радыё» заявіў, што інфляцыя ў Беларусі застаецца на нізкім узроўні, у адрозненні ад краін Еўразвязу. Аднак статыстыка гэта аспрэчвае.

выдумка, Беларусь, Еўрапейскі Звяз, Альфа-радыё, СБ Беларусь сегодня, Аляксей Аўдонін, эканоміка, рост коштаў.

28 ліпеня 2025

Нямецкія танкі для цяжарных: на БТ расказалі пра «ініцыятыву» Урзулі фон дэр Ляен

Кацярына Ціхамірава ў эфіры News.by заявіла, што Урзуля фон дэр Ляен, займаючы пасаду міністаркі абароны Нямеччыны, ініцыявала пераабсталяванне нямецкіх танкаў пад цяжарных кабет-танкістак. Міністэрства абароны краіны аспрэчыла гэту інфармацыю.

выдумка, Нямеччына, Першы інфармацыйны тэлеканал news.by, Кацярына Ціхамірава, палітыка, вайна.

Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб палепшыць ваш карыстальніцкі досвед. Падрабязней
Адхіліць Прыняць
ПнВтСрЧтПтСбВс
28293031123456789101112131415161718192021222324252627282930311234567