Belarusian Interactive Catalogue of Fakes

Антыфэйк / фактчэк
Пошук Топ Графік сувязей
Што такое Belarusian Interactive Catalogue of Fakes

Belarusian Interactive Catalogue of Fakes (Беларускі інтэрактыўны каталог фэйкаў) гэта інструмент, які зʼявіўся ў выніку працы нашага антыфэйк-праекту. Тут вы можаце ўбачыць сотні фэйкаў, сабраных намі з 2021 году, якія альбо распаўсюджваліся ў беларускіх медыях, альбо маюць дачыненне да Беларусі.

BIC of Fakes дапамагае ўбачыць, як, кім і праз якія медыі распаўсюджваюцца фэйкавыя наратывы. Дзякуючы нашаму інструменту можна вывучаць спосабы маніпуляцый і скажэнняў інфармацыі на канкрэтных прыкладах, а таксама ўбачыць працу прапагандысцкай машыны ў цэлым, прааналізаваць тэндэнцыі прасоўвання фэйкаў у медыях.

Чытайце аб антыфэйк-праекце і нашых метадах праверкі інфармацыі.

Абярыце фільтры/ці пачніце пошук

Візуалізацыя Візуальнае прадстаўленне вынікаў пошуку па Belarusian Interactive Catalogue of Fakes. Можна ўбачыць, калі былі апублікаваныя нашы выкрыцці фэйкаў. А таксама — даты зʼяўлення фэйкаў у медыях ці сацыяльных сетках, аднак гэтая опцыя даступная толькі для фэйкаў, якія зʼявіліся пасля 2023 году.
Тэмы
палітыка (324) вайна (216) эканоміка (174) дасягненні (125) гісторыя (62) + яшчэ102
Тэрыторыя
Беларусь (378) Украіна (294) Польшча (150) Расея (131) ЗША (97) + яшчэ71
Фільм «На іншым беразе»
Беларусь 1 (215) Тэлеграм-канал ЖС Premium (Жоўтыя слівы) (96) АНТ (88) СТБ (65) БелТА (60) + яшчэ145
Асобы
Аляксандр Лукашэнка (61) Рыгор Азаронак (61) Іван Эйсмант (43) Алег Гайдукевіч (26) Пётр Пятроўскі (24) + яшчэ263
Каб паглядзець каляндарную візуалізацыю, адкрыйце, калі ласка, старонку на кампутары ці планшэце. Візуалізацыя
Апошнія фейкі тыдня

25 ліпеня 2025

«Уваходзіць у 300 лепшых вну свету». Дэкан журфаку БДУ перабольшыў прэстыж свайго месца працы

У эфіры «Радыё Менск» дэкан факультэту журналістыкі БДУ Аляксей Бяляеў заявіў, што літоўская вышэйшая адукацыя адстае ад беларускай, таму што Віленскі ўніверсітэт саступае БДУ па колькасці студэнтаў і пазіцыях у міжнародных рэйтынгах вну. Каманда Weekly Top Fake праверыла яго...

скажэнне, Літва, Беларусь, Радыё Мінск, Аляксей Бяляеў, адукацыя.

24 ліпеня 2025

У прыярытэце калумбійцы, а не беларусы і ўкраінцы? «ЖС Premium» расказаў пра Польшчу праўду, але не ўсю

Аўтары тэлеграм-каналу «ЖС Premium» на падставе афіцыйнай статыстыкі спрабавалі пераканаць чытачоў, што Польшча больш зацікаўлена ў працаўніках-замежніках з далёкага замежжа, чым у беларусах і ўкраінцах. Пры гэтым расказалі не ўсю праўду.

скажэнне, Польшча, Тэлеграм-канал ЖС Premium (Жоўтыя слівы), міграцыя.

23 ліпеня 2025

Фэст Tutaka пад Беластокам арганізавалі ў піку «Славянскаму базару»?

Вядоўца «Вечаровага палітычнага канала» Вікторыя Кірычэнка заявіла, што арганізатары фэсту Tutaka адмыслова запланавалі яго ў адзін час са «Славянскім базарам». Журналісты Weekly Top Fake пераканаліся, што традыцыя яго правядзення ў гэты час узнікла да «Славянскага базару».

скажэнне, Беларусь, Польшча, Вечаровы палітычны канал, Вікторыя Кірычэнка, палітыка, святы.

22 ліпеня 2025

Украінцы атрымаюць польскае грамадзянства праз тры гады? Заяву польскага актывіста каментуе юрыст

Украінцы, якія жывуць у Польшчы тры гады, могуць атрымаць грамадзянства і браць удзел у парламенцкіх выбарах, заявіў у эфіры беларускага радыё польскі актывіст Адам Левандоўскі. Журналісты праекту Weekly Top Fake распыталі юрыста, што з гэтай нагоды кажа закон.

скажэнне, Польшча, Украіна, Міжнароднае Радыё Беларусь, Адам Левандоўскі, палітыка.

21 ліпеня 2025

«ЖС Premium» выдаў новыя пратэсты ў Літве за старыя і перакруціў іх прычыну

Беларускі тэлеграм-канал «ЖС Premium» паведаміў, што да пратэсту фермераў у Літве нібыта далучыліся звычайныя грамадзяне. Гэта сцвярджэнне суправадзілі фотаздымкамі. Каманда Weekly Top Fake праверыла, хто адлюстраваны на здымках, і высветліла: яны не звязаныя ні з фермерамі, ні з іх...

скажэнне, Літва, Тэлеграм-канал ЖС Premium (Жоўтыя слівы), палітыка.

Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб палепшыць ваш карыстальніцкі досвед. Падрабязней
Адхіліць Прыняць
ПнВтСрЧтПтСбВс
301234567891011121314151617181920212223242526272829303112345678910