Belarusian Interactive Catalogue of Fakes

Антыфэйк / фактчэк
Пошук Топ Графік сувязей
Што такое Belarusian Interactive Catalogue of Fakes

Belarusian Interactive Catalogue of Fakes (Беларускі інтэрактыўны каталог фэйкаў) гэта інструмент, які зʼявіўся ў выніку працы нашага антыфэйк-праекту. Тут вы можаце ўбачыць сотні фэйкаў, сабраных намі з 2021 году, якія альбо распаўсюджваліся ў беларускіх медыях, альбо маюць дачыненне да Беларусі.

BIC of Fakes дапамагае ўбачыць, як, кім і праз якія медыі распаўсюджваюцца фэйкавыя наратывы. Дзякуючы нашаму інструменту можна вывучаць спосабы маніпуляцый і скажэнняў інфармацыі на канкрэтных прыкладах, а таксама ўбачыць працу прапагандысцкай машыны ў цэлым, прааналізаваць тэндэнцыі прасоўвання фэйкаў у медыях.

Чытайце аб антыфэйк-праекце і нашых метадах праверкі інфармацыі.

Абярыце фільтры/ці пачніце пошук

Візуалізацыя Візуальнае прадстаўленне вынікаў пошуку па Belarusian Interactive Catalogue of Fakes. Можна ўбачыць, калі былі апублікаваныя нашы выкрыцці фэйкаў. А таксама — даты зʼяўлення фэйкаў у медыях ці сацыяльных сетках, аднак гэтая опцыя даступная толькі для фэйкаў, якія зʼявіліся пасля 2023 году.
Тэмы
палітыка (326) вайна (218) эканоміка (178) дасягненні (128) гісторыя (62) + яшчэ102
Тэрыторыя
Беларусь (382) Украіна (295) Польшча (150) Расея (132) ЗША (99) + яшчэ71
Крыніца
Беларусь 1 (215) Тэлеграм-канал ЖС Premium (Жоўтыя слівы) (97) АНТ (88) СТБ (68) БелТА (60) + яшчэ145
Мікалай Патрушаў
Аляксандр Лукашэнка (61) Рыгор Азаронак (61) Іван Эйсмант (43) Алег Гайдукевіч (26) Пётр Пятроўскі (24) + яшчэ263
Каб паглядзець каляндарную візуалізацыю, адкрыйце, калі ласка, старонку на кампутары ці планшэце. Візуалізацыя

07 жніўня 2025

«Ніхто гэтага не рабіў у сучаснай Расеі». Супрацоўнік RT прыпісаў Кадышавай рэкорд, якога не было

скажэнне, Расея, СТБ, Канстанцін Прыдыбайла, дасягненні, мастацтва.

06 жніўня 2025

«Еўразвяз — турма народаў!» «ЖС premium», распавядаючы пра мільён зняволеных, заблытаўся ў тэрыторыях

Аўтары тэлеграм-каналу «ЖС premium» паведамілі, што ў Еўразвязе перапоўненыя турмы, і паказалі суадносіны колькасці зняволеных да насельніцтва. Журналісты праекту Weekly Top Fake высветлілі, што апублікаваныя лічбы праўдзівыя, але не датычаць ЕЗ. 

скажэнне, Беларусь, Еўрапейскі Звяз, Тэлеграм-канал ЖС Premium (Жоўтыя слівы), злачыннасць.

05 жніўня 2025

«Працы ў ЗША ўсе менш». Аспрэчваем аргументы палітолага Ялфімава

Палітолаг Вадзім Ялфімаў заявіў, што палітыка Доналда Трампа ўдарыла па амерыканцах, якія за яго галасавалі. У якасці аргумента ён прывёў пагаршэнне сітуацыі на рынку працы. Журналісты WTF высветлілі, у чым ён не мае рацыю.

выдумка, ЗША, Першы нацыянальны канал Беларускага радыё, Вадзім Ялфімаў, эканоміка.

04 жніўня 2025

Расказваючы пра «дзяцей эліты», палітолаг Лазуткін «пахаваў» унука Парашэнкі

Палітолаг Андрэй Лазуткін у перадачы «Азаронак. Наўпрост» заявіў, што Мікалай Лукашэнка, вучачыся ў Кітаі, годна прадстаўляе беларускія эліты за мяжой, у адрозненні ад унука былога прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, які памёр ад перадазіроўкі наркотыкаў у Лондане....

скажэнне, Вялікая Брытанія, Казахстан, Украіна, YouTube-шоў Азаронак. Наўпрост, Андрэй Лазуткін, палітыка.

01 жніўня 2025

Пентагон бляфуе? На «Радыё-Мінск» паставілі пад сумнеў абяцанне ЗША па Patriot, але не разабраліся ў тэме

Палітолаг Вадзім Ялфімаў на «Радыё-Менск» заявіў, што ў ЗША не змогуць нарасціць заяўленыя абʼёмы вытворчасці ракет для комплексаў Patriot, таму што з 80-х гадоў змаглі вырабіць толькі 1100 штук. Але дадзеныя вытворцаў ракет гэта аспрэчваюць.

скажэнне, ЗША, Радыё Мінск, Вадзім Ялфімаў, вайна.

Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб палепшыць ваш карыстальніцкі досвед. Падрабязней
Адхіліць Прыняць
ПнВтСрЧтПтСбВс
28293031123456789101112131415161718192021222324252627282930311234567