Антыфэйк / фактчэк 28 снежня 2024

Дэкан журфаку БДУ сказаў, што Беларусь у лідарах сярод краін ЕАЭС па росце заробкаў, але не згадаў пра адзін нюанс

Сярэднямесячная намінальная зарплата за студзень–верасень 2024 года ў Беларусі склала $690 у эквіваленце.

Беларусь — лідар па росце заробкаў у ЕАЭС, нягледзячы на санкцыі, заявіў дэкан факультэту журналістыкі БДУ Аляксей Бяляеў у эфіры тэлеканалу СТБ. Каманда Weekly Top Fake высветліла, што гэта праўда, але не ўся. 

Пра паспяховае развіццё беларускай эканомікі, якой не перашкаджаюць ніякія санкцыйныя абмежаванні, дэкан факультэту журналістыкі БДУ Аляксей Бяляеў распавёў 15 снежня 2024 года ў эфіры праграмы «САСС упаўнаважаны заявіць» на СТБ. 

«Але насамрэч сарказм сарказмам, а Беларусь у лідарах у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза па росце заробкаў за апошні год. Нягледзячы на ўсе санкцыі», — заявіў Бяляеў.

За 9 месяцаў 2024 года рэальны заробак у Беларусі вырас на 13% у адносінах да таго ж перыяду мінулага года. Гэта самы высокі тэмп росту сярод краін ЕАЭС (хоць ужо ў кастрычніку гэты паказнік знізіўся да 9,5%). Нягледзячы на гэта, памер намінальнага сярэдняга заробку ў Беларусі ў доларавым эквіваленце з'яўляецца адным з самых нізкіх сярод краін ЕАЭС. 

Сярэднямесячная намінальная зарплата за студзень–верасень 2024 года ў Беларусі склала $690 у эквіваленце. Менш толькі ў Кыргызстане — $409. 

У лідарах — Расея ($928), следам за ёй — Казахстан ($854) і Арменія ($713).

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым
Іншыя публікацыі
«Зменшыць колькасць спажыўцоў». Эксперт СТБ перакруціў ідэі Фонду Рокфэлера і даследаванне пра колькасць насельніцтва
Антыфэйк / фактчэк «Зменшыць колькасць спажыўцоў». Эксперт СТБ перакруціў ідэі Фонду Рокфэлера і даследаванне пра колькасць насельніцтва
Аналітык Грыц заявіў, што на Захадзе хочуць развязваць харчовую праблему скарачэннем насельніцтва і пераводам людзей на штучную ежу.
21 красавіка 2026 Чытаць
Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб палепшыць ваш карыстальніцкі досвед. Падрабязней
Адхіліць Прыняць