«Яны нядаўна бібліятэку, якую адкрыў Міхаіл Задорнаў, на свае грошы, і якую ён там утрымліваў, для латышскіх дзяцей, яны яе закрылі і разграмілі. І кнігі там утылізавалі, на макулатуру спалілі. <...> Яны ў яго выкралі дом, выкралі бібліятэку, значыць, яе ўтылізавалі. Ну вось вам... Якая культура, такая палітыка, або наадварот», — сказаў Азаронак 13 жніўня 2026 года ў перадачы «Лятучка» на СБТБ.
Гаворка ідзе пра бібліятэку Міхаіла Задорнава, якую ён адкрыў у Юрмале ў 2009 годзе. У яе фондзе сабралі больш за 40 тысяч кніг. У 2017 годзе бібліятэка пераехала ў Дом Масквы ў Рызе пасля продажу ранейшага будынку. Пазней, у 2024 годзе, Дом Масквы перайшоў ва ўласнасць латвійскай дзяржавы, і бібліятэцы зноў давялося шукаць новае памяшканне.
Аднак пацвярджэнняў таму, што бібліятэку закрылі, разграмілі або знішчылі яе фонд, няма. Наадварот, яна працягвае працу. На старонках бібліятэкі ў сацыяльных сетках рэгулярна з’яўляюцца анонсы паэтычных вечароў, прэзентацыяў кніг, сустрэчаў з чытачамі і іншых мерапрыемстваў.
Мы таксама звярнуліся па каментар да адміністрацыі бібліятэкі. Там словы Рыгора Азаронка абверглі.
«Наша бібліятэка паспяхова працуе ў цэнтры гораду Рыгі. Ніхто не рабаваў. Не трэба верыць псеўдажурналістам. Пасля сыходу Міхаіла Мікалаевіча дапамагла захаваць бібліятэку Людміла Мікалаеўна Задорнава. А цяпер бібліятэку ўтрымлівае грамадзянін Швейцарыі Walter Denz. <...> Бібліятэка імя Мікалая і Міхаіла Задорнавых працуе актыўна. Размясціліся мы ў прэстыжных прасторных памяшканнях. У нас часта праходзяць розныя мерапрыемствы, прэзентацыі новых кніг, у чым можна пераканацца, наведаўшы нашу старонку ў Facebook. Увесь фонд бібліятэкі, створанай у 2009 годзе, захаваны».

Крыніца: БРЦ, Weekly Top Fake


Праект рэалізуецца пры суфінансаванні Еўрапейскага звязу. Выказаныя погляды і меркаванні належаць выключна аўтарам і не абавязкова адлюстроўваюць пазіцыю Еўрапейскага звязу ці Еўрапейскага выканаўчага агенцтва па пытаннях аховы здароўя і лічбавых тэхналогіяў (HADEA). Ні ЕЗ ні орган, які прадставіў фінансаванне, не нясуць за іх адказнасці.