Belarusian Interactive Catalogue of Fakes

Антыфэйк / фактчэк
Пошук Топ Графік сувязей
Што такое Belarusian Interactive Catalogue of Fakes

Belarusian Interactive Catalogue of Fakes (Беларускі інтэрактыўны каталог фэйкаў) гэта інструмент, які зʼявіўся ў выніку працы нашага антыфэйк-праекту. Тут вы можаце ўбачыць сотні фэйкаў, сабраных намі з 2021 году, якія альбо распаўсюджваліся ў беларускіх медыях, альбо маюць дачыненне да Беларусі.

BIC of Fakes дапамагае ўбачыць, як, кім і праз якія медыі распаўсюджваюцца фэйкавыя наратывы. Дзякуючы нашаму інструменту можна вывучаць спосабы маніпуляцый і скажэнняў інфармацыі на канкрэтных прыкладах, а таксама ўбачыць працу прапагандысцкай машыны ў цэлым, прааналізаваць тэндэнцыі прасоўвання фэйкаў у медыях.

Чытайце аб антыфэйк-праекце і нашых метадах праверкі інфармацыі.

Абярыце фільтры/ці пачніце пошук

Візуалізацыя Візуальнае прадстаўленне вынікаў пошуку па Belarusian Interactive Catalogue of Fakes. Можна ўбачыць, калі былі апублікаваныя нашы выкрыцці фэйкаў. А таксама — даты зʼяўлення фэйкаў у медыях ці сацыяльных сетках, аднак гэтая опцыя даступная толькі для фэйкаў, якія зʼявіліся пасля 2023 году.
Тэмы
палітыка (337) вайна (221) эканоміка (186) дасягненні (131) гісторыя (63) + яшчэ102
Латвія
Беларусь (402) Украіна (303) Польшча (156) Расея (139) ЗША (101) + яшчэ72
Крыніца
Беларусь 1 (216) Тэлеграм-канал ЖС Premium (Жоўтыя слівы) (100) АНТ (92) СТБ (72) БелТА (61) + яшчэ148
Асобы
Рыгор Азаронак (65) Аляксандр Лукашэнка (63) Іван Эйсмант (43) Пётр Пятроўскі (26) Алег Гайдукевіч (26) + яшчэ271
Каб паглядзець каляндарную візуалізацыю, адкрыйце, калі ласка, старонку на кампутары ці планшэце. Візуалізацыя
Апошнія фейкі тыдня

18 верасня 2025

«Зусім дрона не было», а калі і быў, то вінаваты ўкраінцы. Фэйкі ад Азаронка і Пятроўскага пра атаку на Польшчу

У беларускіх медыя з'явілася адразу некалькі фэйкаў пра беспілотнікі, якія ў ноч з 9 на 10 верасня 2025 года заляцелі на польскую тэрыторыю. Каманда Weekly Top Fake выкрыла іх. 

скажэнне, Польшча, Беларусь, Расея, Украіна, Тэлеграм-канал Азаронак.СТБ, Радыё Мінск, Рыгор Азаронак, Пётр Пятроўскі, вайна, узбраенне.

17 верасня 2025

«Самы нізкі паказнік у Еўропе». Фэйк пра польскую медыцыну ад СТБ і «Менскай праўды»

скажэнне, Польшча, Беларусь, СТБ, Вольга Коршун, медыцына.

16 верасня 2025

«Значная лічба». Як СТБ удвая перабольшыў таваразварот Беларусі з краінамі ШАС

За першае паўгоддзе 2025-га аб'ём гандлю з краінамі-чальцамі ШАС склаў каля $60 млрд, расказалі ў навінах на СТБ. Каманда Weekly Top Fake высветліла, што падлікі журналістаў няправільныя. 

скажэнне, Беларусь, Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва (ШАС), СТБ, Анастасія Савіных, эканоміка.

15 верасня 2025

«Машу і Мядзведзя» прызналі пагрозай украінскай нацбяспецы? Азаронак выдаў жарт за факт

Расейскі мультфільм «Маша і Мядзведзь» прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы Украіны і забаранілі, паведаміў Рыгор Азаронак у эфіры сваёй аўтарскай праграмы. Каманда Weekly Top Fake высветліла, дзе апублікавалі гэту інфармацыю. 

скажэнне, Украіна, Расея, YouTube-шоў Азаронак. Наўпрост, Юрый Церах, Рыгор Азаронак, мастацтва, палітыка.

12 верасня 2025

Гісторык супраць гісторыі. У эфіры беларускага радыё Расейскай імперыі прыпісалі не яе тэрыторыі

СССР, у адрозненні ад ЗША, пасля сканчэння Другой сусветнай вайны далучыў не чужыя тэрыторыі, а вярнуў тыя, якія належалі Расейскай імперыі, расказаў доктар гістарычных навук Вячаслаў Даніловіч. Знайшлі прабелы ў ведах гісторыка. 

скажэнне, СССР, ЗША, Японія, Расейская імперыя, Першы нацыянальны канал Беларускага радыё, Вячаслаў Даніловіч, гісторыя.

Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб палепшыць ваш карыстальніцкі досвед. Падрабязней
Адхіліць Прыняць
ПнВтСрЧтПтСбВс
123456789101112131415161718192021222324252627282930123456789101112