Belarusian Interactive Catalogue of Fakes

Антыфэйк / фактчэк
Пошук Топ Графік сувязей
Што такое Belarusian Interactive Catalogue of Fakes

Belarusian Interactive Catalogue of Fakes (Беларускі інтэрактыўны каталог фэйкаў) гэта інструмент, які зʼявіўся ў выніку працы нашага антыфэйк-праекту. Тут вы можаце ўбачыць сотні фэйкаў, сабраных намі з 2021 году, якія альбо распаўсюджваліся ў беларускіх медыях, альбо маюць дачыненне да Беларусі.

BIC of Fakes дапамагае ўбачыць, як, кім і праз якія медыі распаўсюджваюцца фэйкавыя наратывы. Дзякуючы нашаму інструменту можна вывучаць спосабы маніпуляцый і скажэнняў інфармацыі на канкрэтных прыкладах, а таксама ўбачыць працу прапагандысцкай машыны ў цэлым, прааналізаваць тэндэнцыі прасоўвання фэйкаў у медыях.

Чытайце аб антыфэйк-праекце і нашых метадах праверкі інфармацыі.

Абярыце фільтры/ці пачніце пошук

Візуалізацыя Візуальнае прадстаўленне вынікаў пошуку па Belarusian Interactive Catalogue of Fakes. Можна ўбачыць, калі былі апублікаваныя нашы выкрыцці фэйкаў. А таксама — даты зʼяўлення фэйкаў у медыях ці сацыяльных сетках, аднак гэтая опцыя даступная толькі для фэйкаў, якія зʼявіліся пасля 2023 году.
Тэмы
палітыка (316) вайна (215) эканоміка (165) дасягненні (123) гісторыя (62) + яшчэ102
Тэрыторыя
Беларусь (365) Украіна (291) Польшча (142) Расея (128) ЗША (96) + яшчэ71
Крыніца
Беларусь 1 (214) Тэлеграм-канал ЖС Premium (Жоўтыя слівы) (92) АНТ (86) СТБ (63) БелТА (59) + яшчэ144
Аляксандр Яцэк
Аляксандр Лукашэнка (61) Рыгор Азаронак (59) Іван Эйсмант (42) Алег Гайдукевіч (26) Пётр Пятроўскі (24) + яшчэ260
Каб паглядзець каляндарную візуалізацыю, адкрыйце, калі ласка, старонку на кампутары ці планшэце. Візуалізацыя
Апошнія фейкі тыдня

06 чэрвеня 2025

Літоўскі эксперт: Санкцыі ЕЗ супраць Беларусі няпраўныя. Правяраем

Падвышэнне пошлін на ўвоз беларускай сельгаспрадукцыі на тэрыторыю Еўразвязу незаконна, заявіў госць праграмы «Актуальнае інтэрв'ю» на канале News.by Станісловас Томас. Каманда Weekly Top Fake праверыла, што кажа закон. 

скажэнне, Беларусь, Еўрапейскі Звяз, Першы інфармацыйны тэлеканал news.by, Станісловас Томас, санкцыі.

05 чэрвеня 2025

Эканаміст Аўдонін прадказаў ЕЗ смерць, калі Расея зачыніць свой рынак. Праверылі важнасць РФ для еўрапейскага экспарту

Еўразвяз памрэ, калі Расея і яе хаўруснікі зачыняць для яго свае рынкі збыту, заявіў эканаміст Аляксей Аўдонін у эфіры «Клуба рэдактараў». Каманда Weekly Top Fake праверыла, ці ёсць падставы для гэтага. 

скажэнне, Расея, Еўрапейскі Звяз, Вялікая Брытанія, Беларусь 1, Аляксей Аўдонін, эканоміка.

04 чэрвеня 2025

Вядоўца «Віцебскіх вестак» параўнаў вынікі розных апытанняў і зрабіў выснову, што яны адрозніваюцца

Каштоўнасці маладых беларусаў і еўрапейцаў адрозніваюцца. Такую выснову зрабіў вядоўца «Віцебскіх вестак» Святаслаў Міхайлаў, параўнаўшы вынікі апытанняў, праведзеных у Беларусі і ЕЗ. Каманда Weekly Top Fake праверыла, што менавіта пыталіся ў рэспандэнтаў. 

скажэнне, Беларусь, Еўропа, свет, Ютуб-канал Віцебскія весткі, Святаслаў Міхайлаў, традыцыйныя каштоўнасці.

03 чэрвеня 2025

На БТ істэрыю Захаду праз вучэнні Беларусі і Расеі пацвердзілі загалоўкамі артыкулаў на польскай і літоўскай мовах. Мы пераклалі іх

Вядоўца «Беларусь 1» Ганна Літаш распавяла, як Заходняя Еўропа баіцца вучэнняў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі «Захад — 2025». Яе словы ў кадры суправадзілі загалоўкамі артыкулаў з польскіх і літоўскіх медыяў. Каманда Weekly Top Fake пераклала, што насамрэч у іх напісана.  

скажэнне, Беларусь, Расея, Польшча, Літва, Беларусь 1, Ганна Чыж-Літаш, войска.

02 чэрвеня 2025

Фэйк ад «Шкварка News»: Макрон звольніў прэсавага сакратара праз відэа з «какаінавай сурвэткай»

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон звольніў свайго прэсавага сакратара пасля публікацыі кампраметуючага відэа ў медыях, напісалі аўтары тэлеграм-каналу «Шкварка News». Каманда Weekly Top Fake высветліла, чаму супрацоўніка не маглі звольніць.

выдумка, Францыя, Тэлеграм-канал Шкварка News, наркотыкі.

Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб палепшыць ваш карыстальніцкі досвед. Падрабязней
Адхіліць Прыняць
ПнВтСрЧтПтСбВс
262728293031123456789101112131415161718192021222324252627282930123456