Расследуем карупцыю, выкрываем фэйкі, аналізуем навінавую павестку. БРЦ — чалец глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў.
Журналісты БРЦ – лаўрэаты нацыянальнай прэміі «Вольнае слова» Беларускай асацыяцыі журналістаў за расследаванні ў 2018, 2019, 2020, 2021 і 2022 гадах. На «Вольным слове» у 2021 годзе каманда БРЦ атрымала першае месца ў катэгорыі «Аналітыка».
БРЦ з'яўляецца чальцом OCCRP (Цэнтр па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці)
Таксама мы чальцы GIJN (Глабальная сетка журналістаў расследавальнікаў)
Прафесарка БДТУ па-свойму патлумачыла неабходнасць будавання новага корпуса машынабудаўнічага прадпрыемства.
Беларускія аўтобусы МАЗ настолькі папулярныя ў Расеі, што прадпрыемству давялося павялічыць магутнасці, заявіла прафесарка Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэту Ірына Новікава. Каманда Weekly Top Fake параўнала попыт і магчымасці.
Міжнародную супрацу і запатрабаванасць беларускага машынабудавання абмеркавалі ў праграме «Актуальны мікрафон» на Першым нацыянальным канале беларускага радыё 28 траўня 2025 года. Прафесарка БДТУ Ірына Новікава расказала, для чаго МАЗ пабудаваў новы корпус:
«Вось, напрыклад, як з нашым МАЗам. Бо ён жа пашыраецца, практычна будуецца яшчэ адзін МАЗ. Чаму? Таму што нашы аўтобусы запатрабаваны ў Расеі. І ясна, што вельмі шмат, у Расеі ж не столькі гарадоў, як у нас, значна больш — там больш за 160 мільёнаў насельніцтва. І таму аўтобусы патрабуюцца, а ў нас магутнасцяў бракуе».
Вясной 2025 года МАЗ сапраўды запусціў новы корпус аўтобуснай вытворчасці. Яго пабудавалі, каб з'яднаць увесь тэхналагічны працэс пад адным дахам, нарасціць аб'ёмы выпуску і стварыць новыя працоўныя месцы. Гэта атрымалася: вытворчыя магутнасці выраслі ўдвая — да 3 тыс. аўтобусаў на год. Каманда WTF праверыла, ці ёсць попыт на такія магчымасці.
За апошняе дзесяцігоддзе продажы аўтобусаў МАЗ у Расею ані разу не наблізіліся да папярэдняга ліміту вытворчых магчымасцяў. У рэкордным 2022-м прадпрыемства прадало ў РФ 1065 машын, у 2023-м — 925, летась — 504. За чатыры месяцы 2025-га Расея купіла 74 беларускія аўтобусы.