Антыфэйк / фактчэк Учора

Хто каму пагражае? Экс-прэм'ер Украіны параўнаў абаронныя бюджэты Расеі і ЕЗ, але памыліўся ў сумах

Палітык заявіў, што Еўразвяз у 2025 годзе вылучыць на пераўзбраенне арміі трыльён еўра.

Еўразвяз і Кіеў пагражаюць Расеі: кіраўнікі заходніх краін запланавалі ў 2025 годзе вылучыць на пераўзбраенне арміі ЕЗ трыльён еўра, заявіў былы прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў. Каманда Weekly Top Fake праверыла, на колькі ён аблічыўся. 

У вайсковай пагрозе Расеі былы прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў звінаваціў краіны Еўразвязу 14 траўня 2025 года ў эфіры праекту «У тэме» на ютуб-канале інфармацыйнага агенцтва БелТА.

«Яны запланавалі, я маю на ўвазе заходнія кіраўнікі, трыльён вылучыць на 2025 год на пераўзбраенне арміі еўрапейскіх краін. Трыльён! Гэта ў 15 разоў больш, чым абарончы бюджэт Расеі. Узнікае законнае пытанне: хто каму пагражае? Значыць, ці то Расея з 70-мільярдным бюджэтам, ці то вы з трыльённым бюджэтам?» — задаўся пытаннем экс-прэм'ер. 

Па афіцыйных дадзеных Міністэрства фінансаў РФ, выдаткі на абарону ў федэральным бюджэце Расеі на 2025 год удвая большыя за агучаныя — 13,5 трлн рублёў ці каля €150 млрд. Гэта прыблізна 6,5% ВУП Расеі.

Ува ўсіх краінах ЕЗ разам узятых вайсковы бюджэт летась не дасягнуў 2% агульнага ВУП Еўразвязу і склаў крыху больш за €320 млрд. У 2025-м ЕЗ пачаў абмяркоўваць павелічэнне выдаткаў, але не да трыльёну еўра. Еўразвяз плануе да існуючых выдаткаў дадаць яшчэ €800 млрд. Але за 4 гады, а не за адзін, то бок да 2030-га. Але нават у гэтым выпадку выдаткі вырастуць толькі да 3,5% ад чаканага ВУП Еўразвязу супраць цяперашніх 6% з лішнім у РФ.

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым
Іншыя публікацыі
The Economist склаў топ-3 карумпаваных прэзідэнтаў Усходняй Еўропы? «Наша Ніва» высветліла, што гэта фэйк
Антыфэйк / фактчэк The Economist склаў топ-3 карумпаваных прэзідэнтаў Усходняй Еўропы? «Наша Ніва» высветліла, што гэта фэйк Партнёрскі матэрыял
Тэлеграм-канал, звязаны з беларускімі ўзброенымі сіламі, апублікаваў нібыта скрыншот старонкі аўтарытэтнага выдання.
19 мая 2025 Чытаць
Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб палепшыць ваш карыстальніцкі досвед. Падрабязней
Адхіліць Прыняць