Навіны 02 мая

Забіты фінансіст, які расказаў пра ландрамат, арганізаваны ў менскім H Casino

Як працуе ландрамат у менскім казіно і чаму беларускія сілавікі не звяртаюць на яго ўвагі — чытайце ў расследаванні БРЦ.

Джэміль Онал
Крыніца: Evrensel Gazetesi / Джэміль Онал

Грамадзяніна Турцыі Джэміля Онала (Cemil Önal) застрэлілі ўвечары 1 траўня на тэрасе гатэля ў горадзе Рэйсвейк на поўдні Нідэрландаў, недалёка ад Гаагі, паведаміў Цэнтр па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці OCCRP. Выданне таксама цытуе прадстаўніцу паліцыі Нідэрландаў у Гаазе Мішэль Моленаар, якая заявіла: «Мы можам пацвердзіць, што ахвярай з'яўляецца 41-гадовы Джэміль Онал».

Перад забойствам фінансіст паведаміў уладам, што яго жыццё знаходзіцца ў небяспецы з-за яго ведаў пра хабар, выплачаны турэцкім палітыкам структурамі, меркавана замяшанымі ў незаконнай арганізацыі азартных гульняў. Пра гэта 2 траўня паведаміла выданне Follow the Money.

Джэміль Онал займаў пасаду фінансавага дырэктара ў структуры клана Фальялы з паўночнага Кіпра. Паліцыя Нідэрландаў арыштавала Онала ў снежні 2023 года па міжнародным ордары, які выдала Турцыя. З турмы ён расказаў журналістам пра глабальны сіндыкат онлайн-казіно, звязаны з Фальялы.

У прыватнасці, ён паведаміў, што бізнесовец Халіль Фальялы (Halil Falyalı) разам з партнёрам Мустафой Эгемэнам Шэнэрам (Mustafa Egemen Şener) адкрылі H Casino у Менску для адмывання грошай. У лютым 2025 года журналісты БРЦ змаглі пацвердзіць ключавыя пункты яго сведчанняў, у тым ліку сувязь паміж турэцкім крыміналітэтам і ўласнікамі H Casino, шматмільённы абʼём глабальнай схемы па адмыванні сродкаў і знаёмства ўласнікаў і дырэктара з беларускімі сілавікамі, у тым ліку з ахоўнікам Аляксандра Лукашэнкі.

Джэміль Онал
Крыніца: Evrensel Gazetesi / Джэміль Онал
Іншыя Навіны
Праект Dubai Unlocked атрымаў узнагароду Асацыяцыі Бізнес Журналістаў SABEW. БРЦ у яго рамках расказаў пра сувязь братоў Карычаў з рэзідэнцыяй «Усход»
Навіны Праект Dubai Unlocked атрымаў узнагароду Асацыяцыі Бізнес Журналістаў SABEW. БРЦ у яго рамках расказаў пра сувязь братоў Карычаў з рэзідэнцыяй «Усход»
Звязаныя з Карычамі кампаніі маглі быць намінальнымі ўласнікамі рэзідэнцыі Лукашэнкі «Усход» — жылога комплексу на беразе Менскага мора.
18 сакавіка 2025 Чытаць
Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб палепшыць ваш карыстальніцкі досвед. Падрабязней
Адхіліць Прыняць