Jinn сумесна з «Новай газетай Еўропа», Беларускім расследавальніцкім цэнтрам і азербайджанскім выданнем Qazetci запрашае журналістаў і медыяработнікаў з Азербайджану, Беларусі і Расеі – як унутры, так і па-за краінай – падаць заяўку на бясплатную онлайн-праграму Media Resilience Lab. Заяўкі таксама могуць падаць журналісты з іншых краінаў Усходняга партнёрства, якія супрацоўнічаюць з рэдакцыямі ў выгнанні ці працуюць над трансгранічнымі матэрыяламі.

З верасня па кастрычнік 2026 года ўдзельнікі вывучаць асновы журналісцкіх расследаванняў, OSINT, дата-журналістыкі, фактчэкінгу і верыфікацыі ва ўмовах цэнзуры, сторытэлінгу і відэарэпартажаў. Заняткі правядуць вядомыя журналісты-расследавальнікі з трох партнёрскіх рэдакцый на расейскай, азербайджанскай і ангельскай мовах.

Праграма завершыцца пітчынгам праектаў у канцы кастрычніка. Адабраныя па выніках пітчынгу ўдзельнікі атрымаюць стыпендыю €1,500 на рэалізацыю і публікацыю свайго праекту пры рэдакцыйнай падтрымцы аднаго з партнёрскіх медыяў. Усе, хто завершыць праграму, змогуць падаць заяўку на вочную Летнюю школу па калабаратыўнай журналістыцы ў чэрвені 2027 года.

Досвед расследаванняў не патрабуецца. Усе заяўкі правяраюцца партнёрскай арганізацыяй з краіны заяўніка. Для тых, хто працуе ва ўмовах рызыкі, прадугледжаны ўдзел пад псеўданімам і з выключанай камерай.

Апошні дзень падачы заяўкі: 16 жніўня 2026, 23:59 CET. Падрабязнасці і рэгістрацыя.

Праграма рэалізуецца пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Нямеччыны ў рамках праграмы Civil Society Cooperation.

Іншыя Навіны
Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб палепшыць ваш карыстальніцкі досвед. Падрабязней
Адхіліць Прыняць