Belarusian Interactive Catalogue of Fakes

Антыфэйк / фактчэк
Пошук Топ Графік сувязей
Што такое Belarusian Interactive Catalogue of Fakes

Belarusian Interactive Catalogue of Fakes (Беларускі інтэрактыўны каталог фэйкаў) гэта інструмент, які зʼявіўся ў выніку працы нашага антыфэйк-праекту. Тут вы можаце ўбачыць сотні фэйкаў, сабраных намі з 2021 году, якія альбо распаўсюджваліся ў беларускіх медыях, альбо маюць дачыненне да Беларусі.

BIC of Fakes дапамагае ўбачыць, як, кім і праз якія медыі распаўсюджваюцца фэйкавыя наратывы. Дзякуючы нашаму інструменту можна вывучаць спосабы маніпуляцый і скажэнняў інфармацыі на канкрэтных прыкладах, а таксама ўбачыць працу прапагандысцкай машыны ў цэлым, прааналізаваць тэндэнцыі прасоўвання фэйкаў у медыях.

Чытайце аб антыфэйк-праекце і нашых метадах праверкі інфармацыі.

Абярыце фільтры/ці пачніце пошук

Візуалізацыя Візуальнае прадстаўленне вынікаў пошуку па Belarusian Interactive Catalogue of Fakes. Можна ўбачыць, калі былі апублікаваныя нашы выкрыцці фэйкаў. А таксама — даты зʼяўлення фэйкаў у медыях ці сацыяльных сетках, аднак гэтая опцыя даступная толькі для фэйкаў, якія зʼявіліся пасля 2023 году.
сацыяльныя сеткі
палітыка (316) вайна (215) эканоміка (164) дасягненні (123) гісторыя (62) + яшчэ102
Тэрыторыя
Беларусь (362) Украіна (291) Польшча (141) Расея (126) ЗША (96) + яшчэ71
Крыніца
Беларусь 1 (212) Тэлеграм-канал ЖС Premium (Жоўтыя слівы) (92) АНТ (86) СТБ (63) БелТА (59) + яшчэ143
Асобы
Аляксандр Лукашэнка (61) Рыгор Азаронак (59) Іван Эйсмант (42) Алег Гайдукевіч (26) Пётр Пятроўскі (24) + яшчэ259
Каб паглядзець каляндарную візуалізацыю, адкрыйце, калі ласка, старонку на кампутары ці планшэце. Візуалізацыя

30 мая 2025

Беларусь абышла Польшчу? Правяраем рэйтынгі турызму

Мяркуючы па рэйтынгах, Беларусь больш прывабная для турыстаў, чым Польшча, Літва і Латвія, пахвалілася вядоўца Вікторыя Кірычэнка. Каманда Weekly Top Fake высветліла, на якім месцы насамрэч знаходзіцца наша краіна.

скажэнне, Беларусь, Літва, Латвія, Польшча, Вечаровы палітычны канал, Вікторыя Кірычэнка, турызм.

29 мая 2025

ВУП і заробкі: два фэйкі пра Польшчу ад палітолага Пятроўскага

За апошнія пяць гадоў польская эканоміка паказала негатыўны вынік, а сярэдні заробак палякаў не так ужо адрозніваецца ад беларускага, заявіў палітолаг Пётр Пятроўскі. Каманда Weekly Top Fake высветліла, што ён назваў не тыя гады і не тыя лічбы.

скажэнне, Беларусь, Польшча, Радыё Мінск, СБ Беларусь сегодня, Пётр Пятроўскі, эканоміка, заробкі ў Беларусі, заробкі ў ЕЗ.

28 мая 2025

Сумарна перамаглі ўльтраправыя? Праверылі словы вядоўцы БТ пра сюрпрыз на польскіх выбарах прэзідэнта

У Польшчы кандыдаты ў прэзідэнты ад ультраправых партый сумарна маюць большую грамадскую падтрымку, чым іншыя палітычныя сілы, заявіла вядоўца Кацярына Ціхамірава. Каманда Weekly Top Fake праверыла яе падлікі.

скажэнне, Польшча, Першы інфармацыйны тэлеканал news.by, Кацярына Ціхамірава, палітыка, выбары.

27 мая 2025

Хто каму пагражае? Экс-прэм'ер Украіны параўнаў абаронныя бюджэты Расеі і ЕЗ, але памыліўся ў сумах

Еўразвяз і Кіеў пагражаюць Расеі: кіраўнікі заходніх краін запланавалі ў 2025 годзе вылучыць на пераўзбраенне арміі ЕЗ трыльён еўра, заявіў былы прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў. Каманда Weekly Top Fake праверыла, на колькі ён аблічыўся. 

скажэнне, Расея, Еўрапейскі Звяз, БелТА, Мікалай Азараў, эканоміка, узбраенне, вайна.

26 мая 2025

Вядоўца АНТ папракнула Захад, што ў іх няма свята Дзень Перамогі. Праверылі, што яны святкуюць

Чаму краіны Захаду замест Дня Перамогі святкуюць Дзень прымірэння? Такім пытаннем задалася вядоўца АНТ Наталля Макарэвіч. Каманда Weekly Top Fake праверыла, як хаўруснікі СССР па антыгітлераўскай кааліцыі ў гады Другой сусветнай вайны называюць 8 траўня.

скажэнне, СССР, Еўропа, ЗША, АНТ, Наталля Макарэвіч, гісторыя, вайна, святы.

Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб палепшыць ваш карыстальніцкі досвед. Падрабязней
Адхіліць Прыняць
ПнВтСрЧтПтСбВс
2829301234567891011121314151617181920212223242526272829303112345678