Belarusian Interactive Catalogue of Fakes

Антыфэйк / фактчэк
Пошук Топ Графік сувязей
Што такое Belarusian Interactive Catalogue of Fakes

Belarusian Interactive Catalogue of Fakes (Беларускі інтэрактыўны каталог фэйкаў) гэта інструмент, які зʼявіўся ў выніку працы нашага антыфэйк-праекту. Тут вы можаце ўбачыць сотні фэйкаў, сабраных намі з 2021 году, якія альбо распаўсюджваліся ў беларускіх медыях, альбо маюць дачыненне да Беларусі.

BIC of Fakes дапамагае ўбачыць, як, кім і праз якія медыі распаўсюджваюцца фэйкавыя наратывы. Дзякуючы нашаму інструменту можна вывучаць спосабы маніпуляцый і скажэнняў інфармацыі на канкрэтных прыкладах, а таксама ўбачыць працу прапагандысцкай машыны ў цэлым, прааналізаваць тэндэнцыі прасоўвання фэйкаў у медыях.

Чытайце аб антыфэйк-праекце і нашых метадах праверкі інфармацыі.

Абярыце фільтры/ці пачніце пошук

Візуалізацыя Візуальнае прадстаўленне вынікаў пошуку па Belarusian Interactive Catalogue of Fakes. Можна ўбачыць, калі былі апублікаваныя нашы выкрыцці фэйкаў. А таксама — даты зʼяўлення фэйкаў у медыях ці сацыяльных сетках, аднак гэтая опцыя даступная толькі для фэйкаў, якія зʼявіліся пасля 2023 году.
Саюзная дзяржава
палітыка (315) вайна (215) эканоміка (163) дасягненні (123) гісторыя (62) + яшчэ102
Тэрыторыя
Беларусь (360) Украіна (291) Польшча (138) Расея (126) ЗША (96) + яшчэ71
Крыніца
Беларусь 1 (212) Тэлеграм-канал ЖС Premium (Жоўтыя слівы) (92) АНТ (86) СТБ (63) БелТА (59) + яшчэ143
Асобы
Аляксандр Лукашэнка (61) Рыгор Азаронак (59) Іван Эйсмант (42) Алег Гайдукевіч (26) Пётр Пятроўскі (23) + яшчэ259
Каб паглядзець каляндарную візуалізацыю, адкрыйце, калі ласка, старонку на кампутары ці планшэце. Візуалізацыя
Апошнія фейкі тыдня

27 мая 2025

Хто каму пагражае? Экс-прэм'ер Украіны параўнаў абаронныя бюджэты Расеі і ЕЗ, але памыліўся ў сумах

Еўразвяз і Кіеў пагражаюць Расеі: кіраўнікі заходніх краін запланавалі ў 2025 годзе вылучыць на пераўзбраенне арміі ЕЗ трыльён еўра, заявіў былы прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў. Каманда Weekly Top Fake праверыла, на колькі ён аблічыўся. 

скажэнне, Расея, Еўрапейскі Звяз, БелТА, Мікалай Азараў, эканоміка, узбраенне, вайна.

26 мая 2025

Вядоўца АНТ папракнула Захад, што ў іх няма свята Дзень Перамогі. Праверылі, што яны святкуюць

Чаму краіны Захаду замест Дня Перамогі святкуюць Дзень прымірэння? Такім пытаннем задалася вядоўца АНТ Наталля Макарэвіч. Каманда Weekly Top Fake праверыла, як хаўруснікі СССР па антыгітлераўскай кааліцыі ў гады Другой сусветнай вайны называюць 8 траўня.

скажэнне, СССР, Еўропа, ЗША, АНТ, Наталля Макарэвіч, гісторыя, вайна, святы.

23 мая 2025

Экспертка БІСД назвала Беларусь апорай сямейных і традыцыйных каштоўнасцяў. Што кажа статыстыка

Беларусь — апора сямейных каштоўнасцяў і можа быць у гэтым прыкладам для іншых краін, заявіла аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Кацярына Рэчыц. Каманда Weekly Top Fake праверыла статыстыку па шлюбах і разводах. 

скажэнне, Еўрапейскі Звяз, Беларусь, Расея, Першы нацыянальны канал Беларускага радыё, Кацярына Рэчыц, традыцыйныя каштоўнасці, дэмаграфія.

22 мая 2025

На БТ расказалі пра дэмаграфічныя праблемы Польшчы. Мы параўналі сітуацыю з Беларуссю

Польскі ўрад не прымае амаль ніякіх крокаў для падвышэння нараджальнасці, расказалі ў сюжэце на тэму дэмаграфіі ў эфіры «Беларусь 1». Каманда Weekly Top Fake праверыла, ці так гэта. 

скажэнне, Польшча, Беларусь, Беларусь 1, СТБ, Сяргей Гусачэнка, Валер Малашка, дэмаграфія, дзеці.

21 мая 2025

Вядоўца «Беларусь 1» пералічыў «мёртвыя заводы» ў Літве. Мы знайшлі сярод іх «жывыя»

Еўропа стала сімвалам засмучэння і банкруцтва, заявіў вядоўца «Беларусь 1» Сяргей Гусачэнка і паказаў у пацверджанне кадры з зачыненымі літоўскімі прадпрыемствамі. Каманда Weekly Top Fake высветліла, якія з іх усё яшчэ працуюць. 

скажэнне, Літва, Еўрапейскі Звяз, Беларусь 1, Сяргей Гусачэнка, эканоміка, прамысловасць.

Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб палепшыць ваш карыстальніцкі досвед. Падрабязней
Адхіліць Прыняць
ПнВтСрЧтПтСбВс
2829301234567891011121314151617181920212223242526272829303112345678