Belarusian Interactive Catalogue of Fakes

Антыфэйк / фактчэк
Пошук Топ Графік сувязей
Што такое Belarusian Interactive Catalogue of Fakes

Belarusian Interactive Catalogue of Fakes (Беларускі інтэрактыўны каталог фэйкаў) гэта інструмент, які зʼявіўся ў выніку працы нашага антыфэйк-праекту. Тут вы можаце ўбачыць сотні фэйкаў, сабраных намі з 2021 году, якія альбо распаўсюджваліся ў беларускіх медыях, альбо маюць дачыненне да Беларусі.

BIC of Fakes дапамагае ўбачыць, як, кім і праз якія медыі распаўсюджваюцца фэйкавыя наратывы. Дзякуючы нашаму інструменту можна вывучаць спосабы маніпуляцый і скажэнняў інфармацыі на канкрэтных прыкладах, а таксама ўбачыць працу прапагандысцкай машыны ў цэлым, прааналізаваць тэндэнцыі прасоўвання фэйкаў у медыях.

Чытайце аб антыфэйк-праекце і нашых метадах праверкі інфармацыі.

Абярыце фільтры/ці пачніце пошук

Візуалізацыя Візуальнае прадстаўленне вынікаў пошуку па Belarusian Interactive Catalogue of Fakes. Можна ўбачыць, калі былі апублікаваныя нашы выкрыцці фэйкаў. А таксама — даты зʼяўлення фэйкаў у медыях ці сацыяльных сетках, аднак гэтая опцыя даступная толькі для фэйкаў, якія зʼявіліся пасля 2023 году.
Тэмы
палітыка (315) вайна (213) эканоміка (161) дасягненні (123) гісторыя (61) + яшчэ102
Францыя
Беларусь (358) Украіна (291) Польшча (137) Расея (124) ЗША (95) + яшчэ71
Крыніца
Беларусь 1 (210) Тэлеграм-канал ЖС Premium (Жоўтыя слівы) (92) АНТ (85) СТБ (62) БелТА (58) + яшчэ143
Асобы
Аляксандр Лукашэнка (61) Рыгор Азаронак (59) Іван Эйсмант (42) Алег Гайдукевіч (26) Пётр Пятроўскі (23) + яшчэ256
Каб паглядзець каляндарную візуалізацыю, адкрыйце, калі ласка, старонку на кампутары ці планшэце. Візуалізацыя

20 мая 2025

Палітолаг Яцэк згубіў мапы, на якіх паказана, як палякі з рускімі вызвалялі Польшчу. Мы іх знайшлі

Польшча перапісвае гісторыю і прысвойвае амаль усю перамогу ў Другой сусветнай вайне сабе, заявіў прадстаўнік супольнасці «Польшча-Усход», палітолаг Аляксандр Яцэк. Ён дадаў, што з польскіх падручнікаў гісторыі зніклі згадкі пра ўдзел у гэтым рускіх. Каманда Weekly Top Fake...

скажэнне, СССР, Польшча, Беларусь, Першы інфармацыйны тэлеканал news.by, Аляксандр Яцэк, вайна, гісторыя.

19 мая 2025

Эксперт Цішчанка расказаў пра беднату жыхароў ЕЗ. Даведаліся, што азначае патрэба па-еўрапейску

У ЕЗ вельмі высокі ўзровень беднаты насельніцтва, заявіў эксперт па нацыянальнай бяспецы Аляксандр Цішчанка ў эфіры «СБ ТБ». Каманда Weekly Top Fake разабралася ў тэрміналогіі. 

скажэнне, Нямеччына, Польшча, Літва, Латвія, Эстонія, Беларусь, СБ Беларусь сегодня, Аляксандр Цішчанка, эканоміка.

19 мая 2025

The Economist склаў топ-3 карумпаваных прэзідэнтаў Усходняй Еўропы? «Наша Ніва» высветліла, што гэта фэйк

Тройку нібыта самых карумпаваных прэзідэнтаў апублікавалі аўтары тэлеграм-каналу «На Западном рубеже» са спасылкай на часопіс The Economist. Журналісты «Нашай Нівы» спрабавалі знайсці такі рэйтынг. 

выдумка, Польшча, Малдова, Румынія, Тэлеграм-канал На Заходнім рубяжы, палітыка, СМІ.

16 мая 2025

Дэпутат Гігін расказаў, што ў Славакіі дазволілі святкаваць 9 траўня. А ці была забарона?

Улады Славакіі ў 2024 годзе знялі забарону на святкаванне 9 траўня, расказаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Вадзім Гігін, апісваючы, як у краіне «ворагу не атрымалася пераламіць памяць». Каманда Weekly Top Fake высветліла, ці была забарона. 

скажэнне, Славакія, Беларусь 1, Вадзім Гігін, вайна, гісторыя, святы.

15 мая 2025

Колькі палякаў з'едуць у выпадку вайны на тэрыторыі Польшчы? Параўналі словы дэпутата Бузіна з вынікамі апытанняў

Больш за 70% апытаных палякаў з'ехалі б з краіны, калі б на яе тэрыторыі пачалася вайна, заявіў дэпутат беларускай Палаты прадстаўнікоў Мікалай Бузін. Каманда Weekly Top Fake праверыла, ці правільныя яго дадзеныя. 

скажэнне, Польшча, Беларусь, БелТА, Мікалай Бузін, войска, вайна.

Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб палепшыць ваш карыстальніцкі досвед. Падрабязней
Адхіліць Прыняць
ПнВтСрЧтПтСбВс
2829301234567891011121314151617181920212223242526272829303112345678