Расследуем карупцыю, выкрываем фэйкі, аналізуем навінавую павестку. БРЦ — чалец глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў.
Журналісты БРЦ – лаўрэаты нацыянальнай прэміі «Вольнае слова» Беларускай асацыяцыі журналістаў за расследаванні ў 2018, 2019, 2020, 2021 і 2022 гадах. На «Вольным слове» у 2021 годзе каманда БРЦ атрымала першае месца ў катэгорыі «Аналітыка».
БРЦ з'яўляецца чальцом OCCRP (Цэнтр па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці)
Таксама мы чальцы GIJN (Глабальная сетка журналістаў расследавальнікаў)
Польшча кінула сваіх? На беларускім радыё параўналі падыходы Варшавы і Менску да эвакуацыі грамадзянаў з Блізкага Усходу
Вядоўцы Międzynarodowe Radio Białoruś абвінавацілі Польшчу ў бяздзейнасці, хоць да таго моманту эвакуявалі тысячы палякаў.
У эфіры Międzynarodowe Radio Białoruś заявілі, што польскія ўлады не вывезлі сваіх грамадзянаў з Блізкага Усходу, тады як Беларусь нібыта дала рады з эвакуацыяй. Каманда Weekly Top Fake высветліла, што да моманту гэтага эфіру Польшча ўжо вярнула тысячы сваіх грамадзянаў і задзейнічала для гэтага не толькі камерцыйныя, але і вайсковыя ды ўрадавыя самалёты.
Кантэкст:За першыя 10 дзён войны на Блізкім Усходзе ў рэгіёне скасавалі больш за 40 тыс. рэйсаў, з-за чаго пацярпелі больш за 7,5 млн пасажыраў. Медыі паведамілі, што шмат якія турысты соднямі жывуць у аэрапорце Дубая, чакаючы свае рэйсы. Некаторыя адразу купляюць квіткі на ўсе магчымыя кірункі, каб трапіць на адзін з іх.
Вядоўцы Międzynarodowe Radio Białoruś («Міжнароднае радыё Беларусь» — дзяржаўная беларуская міжнародная радыётрансляцыя і медыя‑платформа, якая зʼяўляецца структурным падраздзяленнем Белтэлерадыёкампаніі), якое транслюе на Польшчу, Давід Карбанара і Томаш Шміт расказалі, што польскія ўлады нібыта кінулі сваіх грамадзянаў у небяспечным рэгіёне, тады як Беларусь сваіх эвакуявала.
— Цяпер засталіся на Блізкім Усходзе, палякі не былі вывезены польскімі ўладамі, таму што, здаецца, няма магчымасці. <...> А ў Беларусі пару тысяч улады вывезлі з улікам сітуацыі на Блізкім Усходзе, — сказаў Шміт у эфіры праграмы Na Fali Wydarzeń («На хвалі падзей»).
— Так. Але калі Беларусь дала рады, то і Польшча павінна клапаціцца пра сваіх грамадзянаў. Ведаем, што так не зробіць. Але прычына ў тым, што ў Беларусі кіруе ўлада, якая клапоціцца пра грамадзянаў і пра грамадства, — працягнуў Карбанара.
Гэтыя развагі прагучалі ў эфіры 10 сакавіка 2026 года. Да таго моманту Польшча ўжо прыняла 55 рэйсаў з палякамі з Блізкага Усходу. Агулам з рэгіёну эвакуявалі 9772 чалавекі. Гаворка не толькі пра камерцыйныя рэйсы. За грамадзянамі, якім патрабавалася медычная дапамога, польскія ўлады адправілі вайсковыя самалёты. Яшчэ два ўрадавыя барты вылучылі пад эвакуацыйныя рэйсы. З іх дапамогай вярнулі больш за трыста чалавек.
У Беларусь за гэты ж час вярнуліся 2360 чалавек. «Белавія» выканала для гэтага 11 рэйсаў.
Вам гэта нічога не будзе каштаваць!1,5% вашых падаткаў у Польшчы падтрымаюць працу БРЦ
Пры падачы падатковай дэкларацыі PIT у Польшчы вы можаце 1,5% ад выплачаных падаткаў накіраваць любой некамерцыйнай арганізацыі. У тым ліку, гэтымі 1,5% вы можаце падтрымаць работу Беларускага расследавальніцкага цэнтру.
Пры афармленні PIT трэба пазначыць рэквізіты БРЦ у раздзеле «1,5% podatku dla OPP». Нашыя дадзеныя для ўнясення ў дэкларацыю: